Кірыл Аляксеевіч Цімафееў
Кірыл Аляксеевіч Цімафееў | |
---|---|
руск.: Кирилл Алексеевич Тимофеев | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 2004 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філолаг |
Узнагароды |
Кірыл Аляксеевіч Цімафееў (руск.: Кирилл Алексеевич Тимофеев; 31 сакавіка 1914, Батумі — 25 верасня 2004) — доктар філалагічных навук, прафесар Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спецыяліст у галіне сінтаксіса рускай мовы, словаўтварэння і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 сакавіка 1914 года ў Батумі ў сям’і ветэрынара. У 1937 годзе скончыў Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 1940 годзе — аспірантуру пры кафедры рускай мовы Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, а ў 1952 годзе — дактарантуру Інстытута рускай мовы АН СССР.
Займаў пасады дацэнта і загадчыка кафедры рускай мовы Благавешчанскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1940—1953), намесніка дырэктара Інстытута мовазнаўства АН СССР (1953—1956), прафесара кафедры рускай мовы Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Герцэна, Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1962 па 1986 гады займаў пасаду загадчыка кафедры агульнага мовазнаўства, потым быў прафесарам кафедры старажытных моваў. Выкладаў старажытнагрэчаскую мову, санскрыт, стараславянскую мову, чытаў распрацаваныя ім спецкурсы: «Рэлігійная лексіка рускай мовы», «Грэцызмы ў рускай мове», «Гісторыя граматычных вучэнняў у Расіі» і інш.
Аўтар больш чым 100 навуковых публікацый.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка: Тапурыдзэ Алена Багратаўна.
- Дзеці: Наталля Кірылаўна Цімафеева, Марыя Кірылаўна Цімафеева.